Грамадства1616

Амерыканец, што збег у Беларусь і збіраецца адкрыць тут рэстаран, спадзяецца на памілаванне Трампа

Эван Ньюман браў удзел у беспарадках у Капітоліі 6 студзеня 2021 года і трапіў у ЗША пад крымінальны пераслед.

Эван Ньюман з сынам.

Амерыканскае выданне Press Democrat расказала гісторыю ўдзельніка штурму Капітолія Эвана Ньюмана, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі. Амерыканец прызнаўся, што спадзяецца на перамогу Дональда Трампа і яго памілаванне.

Пра тое, што амерыканец папрасіў палітычны прытулак у Беларусі, у лістападзе 2021 года паведаміла дзяржаўнае тэлебачанне «Беларусь-1». У маі 2023 года аказалася, Ньюман жыве ў Брэсце і выкладае ў прыватнай школе замежных моў.

Журналіст выдання Press Democrat Эндру Грэм пагаварыў з уцекачом і высветліў новыя падрабязнасці гэтай нашумелай гісторыі. Гісторыю пераказвае Reform.by.

Эван Ньюман прызнаецца, што сумняваецца ў справядлівасці падліку вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, але цяпер не стаў бы ўдзельнічаць у штурме Капітолія 6 студзеня 2021 года. Ён сумуе па сваіх дзецях, двух падлетках, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў Каліфорніі, і цяпер не ведае, як прывезці іх у госці.

51-гадоваму Ньюману выстаўленае абвінавачванне ў 14 злачынствах, уключаючы «напад, супраціў або перашкоду афіцэрам». Згодна з абвінаваўчым заключэннем, Ньюман на працягу дня напаў на чатырох паліцэйскіх, ужыўшы кулакі, а таксама схапіў металічную барыкаду і пратараніў ёю шарэнгу паліцэйскіх.

Фота: Federal Bureau of Investigation

Ён з'ехаў з ЗША праз месяц пасля беспарадкаў у Італію «ў камандзіроўку». У артыкуле сцвярджаецца, што адтуль ён перабраўся ва Украіну. Вядома, што паміж Італіяй і Украінай ён паспеў пабываць у Швейцарыі, Германіі і Польшчы.

У артыкуле сцвярджаецца, што ва Украіне ён працаваў на шахце (у Жытоміры), займаючыся продажамі на амерыканскі рынак. У жніўні 2021 года ён збег з гэтай краіны пешшу, баючыся арышту перад самітам украінскіх і амерыканскіх афіцыйных асоб. Ньюман сцвярджае, што яго нібыта пераследавалі, ён ледзь пазбег арышту і баяўся стаць разменнай манетай у спробах Украіны атрымаць амерыканскую зброю.

Цяпер ён жыве ў Брэсце, імкнецца не думаць пра мінулае і плануе адкрыць рэстаран амерыканскай кухні. Гэта будуць не гамбургеры.

«Я думаю пра сваю будучыню, свой бізнэс … Мне падабаецца ідэя падарыць жыхарам Беларусі смачную ежу», — прызнаўся ён журналісту.

Цяпер, калі ў яго ёсць дакументы бежанца, ён можа свабодна перасоўвацца па краіне і за мяжой, хоць ён не пакідаў Беларусь з-за боязі, што яго арыштуюць і экстрадуюць. Яму падабаецца Брэст, горад, у якім ён чакаў, пакуль разглядалася яго заява аб прадастаўленні прытулку, і вырашыў застацца там.

Ньюман распавёў журналісту, што Брэсцкі рэгіён робіць прадукты харчавання, тут развіта мясная жывёлагадоўля і лясы поўныя дзікіх ягад і грыбоў, напрыклад, чарніц і лісічак. У Брэсцкай вобласці няма вінаграднікаў, але з яго прыроднымі і сельскагаспадарчымі багаццямі «гэта крыху падобна на акругу Санома ў Каліфорніі».

Ньюман у інтэрв'ю БТ

І ўсё ж Ньюман спадзяецца вярнуцца на радзіму. «Сумаваць па падлеткавым узросце маіх дзяцей вельмі цяжка», — прызнаецца ён.

Ён мяркуе, што яго найлепшая надзея ў тым, што Дональд Трамп будзе абраны ў лістападзе і пасля сваёй інаўгурацыі ўвасобіць у жыццё свае прапановы аб памілаванні ўсіх, хто абвінавачваецца ў злачынствах, звязаных са штурмам Капітолія.

«Трамп ёсць Трамп, — сказаў Ньюман. — Ён можа сказаць нешта сёння, а заўтра вырашыць, што гэта нязручна».

Ньюман ацэньвае верагоднасць зняцця з яго абвінавачванняў прыкладна ў 25%. «50 на 50 за тое, што Трамп можа быць абраны, а затым 50 на 50 за тое, што ён можа атрымаць амністыю», — патлумачыў ён.

Выданне Press Democrat пагаварыла з амерыканскімі экспертамі па экстрэмізме.

Яны мяркуюць, што на радзіме Ньюману пагражае ў сярэднім ад 2,5 да 5 гадоў турмы, бо сярэдні тэрмін пакарання для людзей, якія прызналі сябе вінаватымі ва ўчыненні цяжкіх злачынстваў падчас паўстання 2021 года, склаў блізу 2,5 гадоў, а сярэдні тэрмін пакарання для асуджаных падчас судовага разбору — блізу пяці гадоў.

Эван Ньюман дагэтуль знаходзіцца ў вышуку ФБР. Там пазначана, што, паводле здагадак, Ньюман біўся з паліцыяй Капітолія ЗША і супрацоўнікамі гарадской управы паліцыі Вашынгтона як унутры, так і за межамі Капітолія. Яго варта лічыць узброеным і небяспечным.

Каментары16

  • За Свабоду!
    29.01.2024
    Трампіскаму рэднэну падабаецца ў лукашэнкаўскай Беларусі. І гэта ўсё, што трхба ведаць пра Трампа і тых, хто яго падтрымшівае, не блытаць з класічнымі рэспубліканцамі, гэтыя нармальныя, але Трамп да іх дачынення не мае, ён проста рэйдэрскі захапіў Рзспубліканскую партыю, таму ўсе і за Байдэна. Таму, што Рэйганы ў рэспубліканцаў скончыліся, апошняя надзея на Хэйлі. Хэйлі сурнаць Байдэна быў бы ідэальны варыянт, абодва нармальныя палітыкі, хто б не выйграў, будзе добра. Калі не, то Трампа трэба спыняць, як крымінальніка, які спрабаваў захапіць ўладу, прайграўшы выбары 2020. Нікога не нагадвае?
  • Glock17
    29.01.2024
    Абагульніць дзве ідэі, адкрыць рэстарант "памілаванне Трампа", галоўная страва - яйцы Байдена. Ябацькам - зніжка 3%.
  • Welcome to american home
    29.01.2024
    У нас такіх бяруць у ГУБАЗіК

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў23

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў23

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Галоўнае
Усе навіны →