У Ганцавіцкім раёне падчас рамонту варот загінуў 28-гадовы рабочы
Адзенне наматала на элемент варот, у выніку чаго хлопец атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
Раніцай 2 снежня ў вёсцы Калонія на тэрыторыі прыватнага дрэваапрацоўчага прадпрыемства 28-гадовы мужчына рамантаваў механізм варот, паведамляе СК.
Рабочы папрасіў калегу падняць яго наверх з дапамогай пагрузчыка. Падчас рамонту адзенне работніка наматала на элемент варот, што круціўся, у выніку чаго хлопец атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Па дадзеным факце Ганцавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Асаблівая ўвага следчым будзе нададзена прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі трагедыі.
Каментары