Здарэнні8

«Пачала прымаць упрыкуску з лімонам, для вітамінаў». У Слонімскім раёне дзве жанчыны атруціліся мухаморамі

Дзве жанчыны ў Слонімскім раёне трапілі ў бальніцу пасля «лячэння» мухаморамі, піша БелТА на падставе сведчання загадчыцы аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марыя Руфкіна.

Фота: Iuliia Zavalishina / vecteezy.com

«Адна з іх, 44-гадовая жыхарка раёна, знайшла ў інтэрнэце рэцэпт лячэння рэўматызму шапачкамі мухамораў. Сабрала атрутныя грыбы, высушыла іх на батарэі ацяплення ў кватэры і прыступіла да курсу «аздараўлення». Праўда, працягнуўся ён нядоўга. З атручваннем жанчына трапіла ў бальніцу і засталася жывая толькі дзякуючы аператыўнай дапамозе медыкаў.

Другая жанчына, 45 гадоў, прачытала ў сеціве, што шапачкі мухамораў здымаюць дэпрэсію, і, высушыўшы грыбы ў духоўцы і затым на батарэі, здрабніла і пачала прымаць упрыкуску з лімонам, «для вітамінаў». Вынік той жа — атручэнне і бальніца. Балазе, маці жанчыны своечасова зарыентавалася і выклікала хуткую», — расказала загадчыца аддзялення.

Спецыялістаў санітарна-эпідэміялагічнай службы турбуе факт, што нават адукаваныя людзі давяраюць рэцэптам з інтэрнэту, многія з якіх не толькі бескарысныя, але і небяспечныя.

Каментары8

  • хмык
    16.11.2023
    они наверное подруги )
  • умка
    16.11.2023
    «для вітамінаў»

    а! успомніла. гэта ж "микрадозинг" у іх завецца. у каго ў іх? ну ў каго-каго - у гэтых - з усходу

    там нават купіць такое можна - https://alatau.market/catalog/tovary_dlya_zdorovya/gribnaya_apteka/1054/

    (НІ Ў ЯКІМ СЭНСЕ НЕ НА ПРАВАХ РЭКЛАМЫ)
  • умка
    16.11.2023
    ДЗЕД БАРАДЗЕД!, дык чытаем):

    Характеристики
    Назначение 
     
    Антистресс, Для либидо, Для расслабления, Для сна, Обезболивающий эффект, При зависимостях
    Состав 
     
    1 капсула содержит порошок сушеных шляпок красного мухомора, 400мг., стрелизованных методом электронно-лучевой обработки.
     

    (спасылку я ніжэй)) прывяла

    ну. што не так? зашыбіс срэдства)

Чыноўнікі прыдумалі незвычайны спосаб утрымаць школьнікаў ад паступлення за мяжу

Чыноўнікі прыдумалі незвычайны спосаб утрымаць школьнікаў ад паступлення за мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцігадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха ў Віцебску1

Рашэнне аб ануляванні ДНЖ у Літве больш не прыпыняецца пры абскарджанні ў судзе. Чалавек мусіць выехаць з краіны6

Каб уратавацца ад мядзведзя, беларусу прыйшлося прасядзець на дрэве тры з паловай гадзіны6

Будслаў 2024. Што трэба ведаць, збіраючыся на фэст, які адкрываецца сёння

Лейбарысты ўпэўнена перамагаюць на выбарах у Брытаніі

«Светлы, Божы чалавек». Чаму ўлады накінуліся на святара Юхневіча з Шуміліна3

Рыжанкоў: Бачыў, нехта там пісаў пра нейкія правы чалавека. У ААН да Беларусі прэтэнзій няма14

УЕФА дыскваліфікуе турэцкага абаронцу за нацыяналістычны жэст на Еўра-20241

Польскія турысты на «машыне Фунціка» праехаліся па Беларусі і расхвалілі яе на ўсе лады. Што ім так спадабалася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чыноўнікі прыдумалі незвычайны спосаб утрымаць школьнікаў ад паступлення за мяжу

Чыноўнікі прыдумалі незвычайны спосаб утрымаць школьнікаў ад паступлення за мяжу

Галоўнае
Усе навіны →