Праграма EU4Belarus — SALT II абвяшчае конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый
Праграма EU4Belarus — SALT II (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў, выкладчыкаў і дактарантаў, якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення дысертацыйнага даследавання ў еўрапейскіх навучальных установах, паведамляе ініцыятыва «Честные люді».
Калі: Стажыроўка мае пачацца 1 красавіка 2024 года і скончыцца да 30 чэрвеня 2025 года. Агульная працягласць можа быць ад трох да дзесяці месяцаў.
Дзе: Універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС.
Для чаго: Стыпендыя пакрывае выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі ці правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку: збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах альбо іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі.
Дэдлайн: 15 снежня 2023 года.
Больш інфармацыі пра магчымасці і ўмовы стажыроўкі па спасылцы: CPVA.LT
Каментары