Пажар адбыўся ў адной з кватэр на вуліцы Народнай.
На падлозе ў ахопленым агнём пакоі работнікі МНС знайшлі 100-гадовую жонку гаспадара кватэры, а ў прыбіральні і самога 95-гадовага гаспадара.
Ратавальнікі вынеслі іх з небяспечнай зоны і праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы ў чаканні медыкаў.
Таксама на парапеце жылога дома знаходзіліся тры дзяўчыны, якія прасілі аб дапамозе. Пры дапамозе трохкаленнай лесвіцы яны былі выратаваны.
Пажар ліквідаваны. Прычына здарэння высвятляецца.
Каментары
такія пэўна і на сярэднявечную казнь і на касцёр інквізіцыі з задавальненнем пайшлі б укасці гледачоў