Атака на Адэскую вобласць: пашкоджана партовая інфраструктура, 6 пацярпелых
Некалькі груп ударных дронаў было накіравана на Ізмаільскі раён.
Ноччу 13 верасня расіяне чарговы раз атакавалі поўдзень Адэскай вобласці ўдарнымі беспілотнікамі, у выніку чаго пацярпелі шэсць цывільных асоб, паведаміў кіраўнік Адэскай вобласці Алег Кіпер.
«Некалькі груп ударных дронаў было накіравана на Ізмаільскі раён. На жаль, ёсць траплянне. Зафіксаваны пашкоджанні прыпартовай і іншай цывільнай інфраструктуры. Працягваецца ліквідацыя наступстваў. Ратавальнікі ўтаймоўваюць пажар», — напісаў ён.
Вядома пра шасцярых пацярпелых. Трое з іх — у цяжкім стане, яшчэ ў траіх — сярэдні стан цяжкасці.
Каментары