У Гомельскім раёне аскепак ад круга шліфмашынкі трапіў пенсіянеру ў шыю. Мужчына загінуў
У Гомельскім раёне 73-гадовы мужчына быў смяротна траўмаваны кругам шліфмашынкі, які разляцеўся, паведамляе СК.
Паводле следства, пенсіянер у гаражы разам з унукамі распілоўваў метал. У парушэнне тэхнікі бяспекі мужчына ўсталяваў на машынку круг з дыяметрам, вышэйшым за дапушчальны. У выніку пры выкананні работ круг разляцеўся. Адзін з аскепкаў трапіў мужчыну ў шыю.
Старэйшы ўнук выклікаў хуткую дапамогу, аднак выратаваць мужчыну не ўдалося.
Каментары