Зорка НБА Леброн Джэймс смешнай гіфкай адрэагаваў на навіну пра заробак, які саудаўскі клуб «Аль-Хіляль» гатовы плаціць футбалісту Кіліяну Мбапэ.
Учора інсайдар Фабрыцыа Рамана паведаміў, што саўдыты накіравалі ПСЖ афіцыйную заяўку на перамовы па трансферы французскага форварда. Журналіст адзначыў, што гаворка ідзе пра рэкордныя €300 млн. А заробак форварда ўвогуле можа скласці €700 млн на год.
Леброн Джэймс пракаментаваў гэтае паведамленне гіфкай з Форэстам Гампам, якую падпісаў так: «Гэта я бягу ў Саудаўскую Аравію».
У наступным сезоне НБА Джэймс заробіць $53,3 млн.
Каментары
Йа ахвігевайю ад твайой мовы.