Грамадства33

Вучняў стала амаль у два разы болей. Як змянілася Віленская гімназія Скарыны пасля 2020-га

Пасля 2020-га года ў гімназіі Францішка Скарыны ў Вільні колькасць вучняў павялічылася ўдвая. Дзяцей у адзіную беларускамоўную школу ў Літве аддаюць не толькі беларусы, якія пераехалі сюды пасля пратэстаў, але і замежнікі, якія не звязаны з нашай краінай. Настаўніца беларускай мовы Скарынаўскай гімназіі Алена Базюк па просьбе «Белсата» распавядае аб прычынах папулярнасці ўстановы і дае парады беларускім эмігрантам, якія шукаюць месца навучання для сваіх дзяцей.

Алена Базюк, настаўніца беларускай мовы Гімназіі імя Францішка Скарыны ў Вільні, падчас першага Міжнароднага дня беларускай адукацыі ў Беластоку, 3 чэрвеня 2023 года. Фота: Ян Лісіцкі / «Белсат»

— Як выглядае сёння навука ў гімназіі Францішка Скарыны?

— Мы дзяржаўная школа Літоўскай Рэспублікі з беларускай мовай навучання. Выкладанне з першага па дванаццаты класы вядзецца па-беларуску. Малодшыя класы вучацца выключна на беларускай мове, пачынаючы з пятага класа дзейнічае двухмоўе, каб вучні добра здалі іспыты, атрымалі атэстаты і пайшлі ў жыццё. Па-літоўску выкладаецца этыка, маляванне, асновы грамадзянскага выхавання, фізіка і фізкультура.

Руская і англійская вывучаюцца як замежныя. З гэтага года з’явіўся настаўнік французскай мовы.

— У вашай школе навучаецца мноства замежнікаў. Што прыводзіць у беларускую гімназію людзей, не звязаных з Беларуссю?

— У нас навучаюцца дзеці розных нацыянальнасцяў. Іх прыцягвае рэйтынг: некалькі гадоў таму мы занялі першае месца ў Літве паводле індэкса навучання.

Неяк вучылася двое хлопчыкаў, мама якіх была полькай, а тата цемнаскуры. Ім вельмі падабалася, яны вучылі беларускія песні, вершы. Было цікава слухаць, як гэтыя хлопчыкі-мулаты дэкламуюць радкі «Чуб ільняны, светла-русы, мама з татам — беларусы…»

Сёння ў нас навучаецца двое чачэнцаў, вельмі шмат дзяцей з беларуска-літоўскіх сем’яў, якія хочуць, каб дзеці ведалі свае традыцыі.

Беларусы, якія прыехалі пасля 2020-га, хочуць, каб дзеці не забываліся мову — «каб ня ўмёрлі».

— Як на школу паўплываў 2020-ы год?

— Вучняў стала амаль у два разы болей. У пачатку гэтага навучальнага года ў нас быў 381 вучань, цяпер стала крыху больш. Нягледзячы на тое, што мы дабудавалі новы будынак з вялікай спартыўнай залай з мноствам прыгожых, добра абсталяваных класных пакояў, яны ўсе цалкам запоўненыя. Да 2020-га года ў маім класе было 15 вучняў, цяпер — 41, гэта ўжо два класы.

— У мінулыя гады школу падтрымлівалі беларускія ўлады. Гэтак адну сцяну ў вашай школе фарбавалі на грошы з бюджэту Еўрасаюза, другую — з бюджэту менскай мэрыі. Ці пасля 2020-га Менск працягвае вам дапамагаць?

— Не, безумоўна. Самі ведаеце сітуацыю.

— Што вы можаце параіць бацькам, якія пераязджаюць за мяжу і стаяць перад выбарам: аддаць дзіця ў мясцовую школу для хутчэйшай сацыялізацыі або ў школу, дзе можна вучыцца па-беларуску?

Захоўваючы сваю мову, можна вывучыць іншыя, таму я лічу, што першае навучанне павінна быць на роднай мове. Інакш і жыць немагчыма.

Чытайце таксама: 

«Гатова адстаяць і наступную ноч, абы запісацца». У школу ў «Новай Баравой» выстраілася чарга з бацькоў

«Возможно использование в белорусском языке слова «фамілія». Мінадукацыі заўважыла памылку ў атэстатах, але дало ашаламляльны адказ

«Нам патрэбна дапамога, хоць пра гэта няёмка гаварыць». Беларуская школа ў Варшаве абвяшчае набор на новы год

Каментары3

  • Acab
    12.06.2023
    Чарговае бюджэтнае...
    А ні слова пра якасьць веды, дый няма якасьці ў дзяржаўных ўстановах
  • Ясь
    12.06.2023
    Беларуская школа мае жыць!
  • Хм
    12.06.2023
    Нарэшце добрая навіна. 

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць