Ежа1010

Ячэджан — хрумсткія карэйскія бліны з гароднінай, якія падымуць вам настрой 

Пакаштуйце ўсяго кавалачак, і вы зразумееце, чаму многія карэйцы пякуць гэтыя пікантныя бліны, калі дрэннае надвор'е ці калі проста трэба палепшыць настрой.

Yachaejeon korean pancakes
Карэйскія бліны з гароднінай. Фота: lookcatchu.com

На карэйскай мове yachae абазначае гародніна, а jeon — бліны. Каб прыгатаваць карэйскія бліны з гароднінай, вам спатрэбіцца:

  • 1 шклянка кабачка, парэзанага сярэдняй саломкай,
  • 1 шклянка морквы, таксама парэзаная сярэдняй саломкай,
  • 2 шклянкі нашаткаванай зялёнай капусты,
  • палова маленькай нарэзанай жоўтай цыбуліны,
  • 7 пёраў зялёнай цыбулі, нарэзаных палоскамі каля 4 см.

Для цеста:

  • 1 шклянка мукі,
  • палова шклянкі кукурузнага ці бульбянога крухмалу,
  • 1 чайная лыжка разрыхляльніку,
  • палова чайнай лыжкі солі,
  • 1,5 шклянкі халоднай вады (можа спатрэбіцца менш).

Дадаткі:

  • соевы соус,
  • кунжут.

 

Як гатаваць:

  1. Змяшайце сухія інгрэдыенты для цеста. Паступова дадавайце халодную ваду, пакуль сумесь не стане такой кансістэнцыі, як цеста для бліноў.
  2. Дадайце нарэзаную гародніну ў цеста і добра перамяшайце.
  3. На патэльню з антыпрыгарным пакрыццём налівайце алей, пакуль ён не пакрые ўсё дно. Выкладзіце 1,5 шклянкі цеста на патэльню і размяркуйце яго тонкім пластом. Гатуйце 4—5 хвілін або да залацістага, хрумсткага карычневага колеру.
  4. Перавярніце і дадайце 1 сталовую лыжку алею па краі бліна. Хай смажыцца яшчэ 3—4 хвіліны або да залацістага, хрумсткага карычневага колеру. Перавярніце яшчэ раз і дайце абсмажыцца на працягу 1 хвіліны. Перакладзіце блін на талерку для астывання.
  5. Разрэжце блін на дзевяць частак, падавайце з падліўкай з соевага соусу і атрымлівайце асалоду!

Парады:

  • Цеста павінна быць даволі густым, таму залішне не перамешвайце, каб яно не атрымалася занадта мягкім.
  • Абавязкова выкарыстоўвайце халодную ваду, каб цеста заставалася як мага больш халодным, і хутка пачынайце гатаванне бліноў. Гэта дапаможа атрымаць лепшую тэкстуру. Вы таксама можаце прыгатаваць цеста загадзя і астудзіць яго ў халадзільніку да выкарыстання.
  • Блін павінен атрымацца хрумсткі звонку і мяккі ўнутры. Для ідэальнай хрумсткай тэкстуры выкарыстоўвайце шмат алею. У адваротным выпадку бліны будуць больш мяккія — што таксама нядрэнна, калі падаваць іх маленькім дзецям.
  • Не пераварочвайце блін занадта рана. Пачакайце, пакуль ніз не стане залацістым і храбусткім.
  • Замест прапанаванай гародніны можна ўжыць і іншую. Гэта можа быць брокалі, квяцістая капуста, балгарскі перац, гарох, кукуруза, а таксама бульба, грыбы і морапрадукты (крэветкі і кальмары). Пры жаданні можна дадаць і яечны бялок.
  • Калі выкарыстоўваеце здробненую гародніну, адцісніце з яе як мага больш соку.

 

Больш рэцэптаў:

Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка

Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з бананам і беконам — цікавае спалучэнне

Латкес: як яўрэйская страва запазычыла назву ад беларускіх аладак. І нашмат даўжэйшая гісторыя

Каментары10

  • глюква
    13.05.2023
    жартую) рэцэпт добры
  • Скептик
    13.05.2023
    Судя по ингредиентам, покушать можно, но влиять на настроение не смогут.
  • Жвір
    13.05.2023
    Ай, не. Абы што.

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця13

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім двары злавілі экзатычную змяю

Падчас атакі на Украіну ў Беларусь заляцеў расійскі дрон-шахед3

Валерый Залужны пачаў працу паслом Украіны ў Вялікабрытаніі ФОТАФАКТ1

Навукоўцы выявілі, што ўдзячнасць дапамагае жыць даўжэй4

З пачатку года 36 чалавек зніклі ў лясах падчас збору грыбоў і ягад. Міліцэйскі чыноўнік ведае, хто вінаваты2

ЗША і Германія сарвалі план Расіі забіць гендырэктара нямецкай кампаніі, якая пастаўляе зброю Украіне7

Сілавікі затрымалі берасцейца за ролік у тыктоку. Ён зняў даішніка і назваў яго «чык-чырыкам»3

Прыдыбайла заклікаў «замарудзіць ютуб», бо ў рэкамендацыях у яго відэа Шрайбмана і Мелказёрава6

Беларусаў замежжа абавяжуць паведамляць пра шлюб і нараджэнне дзяцей. А якое пакаранне тым, хто праігнаруе?18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця13

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця

Галоўнае
Усе навіны →