За кратамі ён прабыў 1 год, 3 месяцы і 8 дзён.
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 25 красавіка 2022 года Аляксея прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі да 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін запрасіў пракурор.
Тэрмін палітвязень адбываў у папраўчай калоніі №15 у Магілёве. Сёння Аляксей выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляе «Гомельская вясна». У зняволенні ён адбыў 1 год, 3 месяцы і 8 дзён.
Каментары