Відэа з ёй з'явілася ў каналах ГУБАЗіК.
Дзіне Зялёнцы 23 гады. Яна з Мінска, летась скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт і стала дыпламаванай перакладчыцай з ангельскай і арабскай моў.
Ва ўніверсітэце дзяўчына ўдзельнічала ў алімпіядах па перакладзе тэкстаў, а ў яе рэзюмэ пазначана, што яна перакладала тэксты для структур Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
У відэа сілавікоў сцвярджаецца, што яна «праверыла» сябе ў фэйкавым боце BYPOL і неўзабаве да яе прыйшлі. Але не факт, што гэта праўда. На рэсурсах, якія захоўваюць гісторыю акаўнтаў, бачна, што некалі яе тэлеграм-акаўнт называўся яе ўласным імем.
Такім чынам, яна магла актываваць і сапраўдны бот Байпола або не актываваць яго ўвогуле, а прыйшлі да яе з-за неабароненасці яе акаўнта.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.
З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.
За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.
Калі маеце важную для ўсіх інфармацыю, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].
Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/315579