Здароўе22

Рэдкі выпадак. Шар з ежы ўтварыўся ў страўніку 13-гадовага хлопчыка. Гродзенскія дактары даставалі яго па частках

У Гродзенскую дзіцячую бальніцу трапіў 13-гадовы хлопчык, у якога моцна балеў жывот, яго ванітавала.

Некалькі разоў дзіцяці рабілі гастраскапію. Даследаванне штораз паказвала, што ў страўніку ў хлопчыка ежа, хоць той сцвярджаў, што нічога не еў. Толькі трэцяе дыягнастычнае даследаванне дазволіла з упэўненасцю казаць, што справа ў безаары — шчыльным скапленні часткова перавараных і неперавараных рэшткаў, піша «Народная Воля».

У выніку вырашылі зрабіць хірургічнае ўмяшанне. Безаар ламалі і даставалі па частках. Ён быў памерам з паўстраўніка.

«Найбольш распаўсюджаныя фітабезаары, яны складаюцца з неперавараных частак садавіны і агародніны, такіх як клятчатка, лупіны і насенне. Сустракаюцца і трыхабезаары — скапленне валасоў… У нашага пацыента гэта былі рэшткі ежы, на якія наліплі жуйкі і шалупінне ад семак, ніткі ад швэдраў. Што стала пускавым механізмам для з'яўлення безаара ў дзіцяці, сказаць складана, — разважае доктар-эндаскапіст Дзмітрый Крывецкі. — Часам дастаткова ўтварыцца нават невялікай «гарошыне» з часціцамі ежы або валасоў у страўніку, на якую будзе наліпаць тое, што трапляе ў гэты орган. Але ўсё ж такі не варта кідацца ў паніку і перажываць, калі неспадзявана праглынеш тую ж жуйку».

Безаар утвараецца нячаста. Сёлета гэта першы выпадак у Гродзенскай дзіцячай бальніцы.

У 2022-м іх было два. У дзяўчынак, старэйшых за 10 гадоў, у страўніках былі камякі з валасоў. Прычым кожнае іншароднае цела важыла больш за кілаграм.

Каментары2

  • хамся, грызя гальштук
    26.04.2023
    а ёпта...
  • Казік
    26.04.2023
    > жуйкі і шалупінне ад семак, ніткі ад швэдраў
    Але гэта ж ён мусіў глытаць о_0

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Усе навіны →
Усе навіны

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»37

Юрась Губарэвіч расказаў, як зарабляў на жыццё ў Албаніі3

У першы дзень датэрміновага галасавання запісалі 7,81% яўкі6

Гістарычная канцэнтрацыя багацця — сімвалічная рассадка на інаўгурацыі Трампа. Жонку Цукерберга пасадзілі бліжэй, чым дзяржсакратара ЗША4

«Ганьба Ёлупу Срольцу!» Ілан Маск абразіў нямецкага канцлера23

У Латвіі хочуць забараніць беларусам набываць нерухомасць3

Сталі вядомыя новыя факты пра памерлага ў Антальі Сяргея Будніка1

«Белоруссии» больш няма. Артыкул у рускай Вікіпедыі канчаткова перайменавалі19

Ілан Маск вырашыў купіць кватэру ў Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Галоўнае
Усе навіны →