Ліхтары ў выглядзе лэдзі і джэнтльмена з'явяцца на бульвары ў Баранавічах
Мэр горада Баранавічы Міхаіл Бацэнка «прыадкрыў заслону таямніцы», якія арыгінальныя каваныя ліхтары з'явяцца на бульвары Штокерау. Адзін з іх нагадвае лэдзі з веерам, другі — джэнтльмена ў смокінгу і цыліндры, паведамляе «Наш край».
Гэта ўжо трэці эксклюзіўны ліхтар на бульвары.
Першы, у выглядзе сэрца і з надпісам «Баранавічы», быў усталяваны ў лістападзе 2022 года, другі, падобны да чалавека з парасонам, — у снежні мінулага года.
Каментары
але вось расказалі мне трохі... што там з маладых тубыльцаў палова сядзіць, а палова памёрла