Як паведамляе CNN, 97-гадовую былую сакратарку нацысцкага канцлагера Ірмгард Фурхнер асудзілі за ўдзел у забойстве 10 505 чалавек падчас Халакосту. Фурхнер працавала стэнаграфісткай і машыністкай у лагеры «Штутгоф» пад Гданьскам у акупаванай нацыстамі Польшчы з 1943 года да падзення нацысцкага рэжыму ў 1945 годзе. У аўторак яе асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.
Паколькі Фурхнер была падчас тых злачынстваў падлеткам, суд над 97-гадовай жанчынай адбыўся ў судзе па справах непаўналетніх, і па прысудзе яна будзе змешчана на выпрабавальны тэрмін для непаўналетніх.
За некалькі тыдняў да пачатку суда Фурхнер збегла, але яе знайшлі. Судовыя пасяджэнні ў канчатковым выніку пачаліся ў канцы мінулага года.
У апошнія гады Германія імкнулася прыцягнуць да адказнасці вінаватых у ваенных злачынствах нацыстаў, пакуль не стала занадта позна. Але эксперты кажуць, што толькі невялікая частка датычных калі-небудзь паўстала перад судом.
Каментары
што характэрна
бабуля захутаная па самае не магу. хустка. чорныя акуляры. маска
што - сорамна?
а чаму ж тады і ўсе потым гады сорамна не было?