Здароўе11

Сем спосабаў зрабіць малую кватэру шчаслівай. Раяць спецыялісты па псіхічным здароўі

Простыя і абгрунтаваныя навукай метады, як ператварыць невялікую прастору з цеснай ва ўтульную.

Выява: vecteezy

Калі вы жывяце ў невялікай прасторы, то гэта заўсёды патрабуе кампрамісаў. А цяпер, калі многія працуюць з дома, асабістая прастора можа здавацца яшчэ цяснейшай.

Патэнцыйныя наступствы для псіхічнага здароўя ад пачуцця абмежаванасці сталі асабліва відавочнымі падчас пандэміі.

Кампактныя прасторы могуць выклікаць клаўстрафобію або стрэс, але яны пры правільным падыходзе таксама могуць супакойваць і ствараць адчуванне ўтульнасці.

Хайме Курц, прафесар псіхалогіі з Універсітэта Джэймса Мэдысана, адзначае, што як від чалавек развіваўся, жывучы ў невялікіх хатах. Мы не развіваліся ў дамах плошчай 300 квадратных метраў.

У сувязі з гэтым Washington Post піша пра навукова абгрунтаваныя метады ператварэння цеснай прасторы ў больш шчаслівае і здаровае месца для існавання. Вось некаторыя з іх.

Больш парадку

Адно з даследаванняў, апублікаванае ў Current Psychology, даказала, што жыццё ў памяшканні, дзе няма парадку, прыводзіць да зніжэння прадукцыйнасці і хранічнай пракрастынацыі.

Ачысціце свой дом ад лішніх, непатрэбных рэчаў і трымайце ў доме парадак. Надайце раскладцы рэчаў сістэмнасці, максімальна выкарыстоўвайце прастору вертыкальна: напрыклад, паліцы. Шуфляды і скрыні, якія змяшчаюцца пад мэбляй, — таксама ідэальны варыянт, калі ў вас няма лішніх квадратных метраў.

У кожным разе, «чым менш мітусні, тым больш свабоды, раптам вы можаце жыць эфектыўней», — кажа Кендал-Такет, аўтар кнігі «Добра ўпарадкаваны дом».

Акрамя таго, прафесар Курц кажа: «Калі ў вас так шмат рэчаў, то цяжка цаніць кожную з іх». Калі вы пакінеце толькі тое, што вам сапраўды патрэбна — будзеце больш цаніць тое, што маеце.

Стварыце межы

Калі вы дзеліце хату з кімсьці яшчэ, дыферынцыруйце сваю і чужую прастору, раяць псіхолагі. Гэта можа быць зроблена шляхам простага распазнавання і павагі вызначаных зон ў пэўным пакоі або пры дапамозе ўсталявання перагародкі для прыватнасці.

Акрамя таго, калі вы размаўляеце, напрыклад, па відэасувязі або глядзіце відэа — выкарыстоўвайце навушнікі.

Выкарыстоўвайце колер у сваіх інтарэсах

На думку экспертаў па псіхічным здароўі, агульнапрынятае меркаванне пра тое, што невялікая прастора здаецца большай, калі яна афарбавана ў светлыя колеры, у цэлым праўдзівая, таму што светлыя сцены адлюстроўваюць больш святла і робяць пакоі больш адкрытымі. Аднак гэта не значыць, што вам трэба прытрымлівацца белых сцен. Выбірайце адценні колераў, якія могуць зрабіць прастору большай. Напрыклад,

выкарыстоўвайце больш халодныя колеры, такія, як лёгкае адценне блакітнага. Акрамя эфекту павелічэння памераў, больш халодныя колеры дзейнічаюць расслабляюча.

А калі столь светлага колеру, гэта можа стварыць адчуванне, што яна далейшая ад падлогі.

Каб расставіць акцэнты і зрабіць прастору больш вясёлай, выберыце некалькі яркіх рэчаў, такіх, як прыкладам падушкі. Нават адна такая прыемная рэч у невялікіх памяшканнях можа мець вялікі ўплыў.

Дадайце люстэркі

Люстэрка — гэта правераны інструмент для пранікнення святла і стварэння ілюзіі большай прасторы, асабліва калі іх павесіць насупраць акна. Вызначце, дзе ў вашай прасторы вы маглі б дадаць яшчэ адно ці два.

Выбірайце спакойныя формы і прыемныя тэкстуры

Даследчыкі з Кітая выявілі, што «акругленыя абрысы і выгнутыя лініі, як правіла, звязаны з прыемнасцю і шчасцем», у той час як «дыяганальныя і вуглавыя канфігурацыі, як правіла, асацыююцца з пагрозай». Такім чынам, спецыялісты рэкамендуюць інвеставаць у кілімок з хвалістым дызайнам, а не ў нешта занадта геаметрычнае.

Гэтак жа выкарыстанне мяккага тэкстылю — напрыклад, з аксаміцістымі або варсістымі пледамі і падушкамі — можа спрыяць больш расслабляльнай абстаноўцы, таму што дакрананне да мяккіх паверхняў выклікае выкід аксітацыну.

Дадайце добрыя водары

Насычэнне вашага дома прыемным водарам можа стварыць бадзёры настрой. Паводле даследаванняў, праведзеных у Іране, карыца мае супрацьзапаленчае і антыдэпрэсіўнае дзеянне, таму паспрабуйце паварыць у вадзе на пліце палачкі карыцы і апельсінавыя скуркі. Або проста запаліце ​​духмяную свечку ці выкарыстоўвайце распыляльнік з эфірным алеем.

Дадайце трохі прыроды

Згодна з даследаваннем 2021 года, праведзеным ва ўніверсітэце Konkuk у Карэі, людзі адчуваюць значна больш камфорту, расслаблення і пазітыўнага настрою, калі глядзяць на ​​сапраўдныя расліны. Такім чынам, ідэальна, калі ў вас ёсць акно, з якога бачная зялёная зона. Але вы таксама можаце ўнесці трохі прыроды ў само жытло з дапамогай вазонаў. Дадатковым плюсам будзе тое, што сапраўдныя расліны насычаюць паветра кіслародам.

Выява: vecteezy

Нават калі вы не можаце даглядаць сапраўдныя расліны, нават простае ўключэнне фатаграфій прыроды можа выклікаць прыемны, спакойны настрой, кажуць спецыялісты. Гэтак жа можна слухаць гукі прыроды: напрыклад, цурчэнне ручая, шолах лісця, спевы птушак або перакочванне акіянскіх хваль.

Адно даследаванне, праведзенае ва ўніверсітэце Chiba ў Японіі, паказала, што ўздзеянне лясных гукаў зніжае актыўнасць сімпатычнай нервовай сістэмы (якая выклікае рэакцыю арганізма, вядомую як «змагайся або ўцякай») і сардэчны рытм, адначасова выклікае камфортныя, расслабленыя адчуванні і паляпшае настрой. Мноства праграм з мноствам гукаў прыроды даступныя сёння для Android і iPhone, гэтак жа, як і ў Youtube.

Каментары1

  • Vir
    18.12.2022
    Heta nie josc` faktaram, jaki robic` čalavieka sčaslivym. Sčaslivy čalaviek u liuboj kvatery budzie sčaslivy. A jak kvateru abstaliavac` -  heta vieļmi indyviduaļna, bo ū kožnaha svoj hust i svaje pieravahi. Spiecyjalisty ū halinie psychičnaha zdaroūja jasče nikomu nie dapamahli...

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс11

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі1

Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка15

Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула11

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме5

Продажы шампанскага ў свеце падаюць. Прычына — змена звычак і палітычная нестабільнасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс11

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Галоўнае
Усе навіны →