Свет11

Брытанская разведка: Прэс-канферэнцыю Пуціна маглі адмяніць з-за боязі антываенных настрояў

Вайсковая разведка Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў сваім штодзённым аглядзе сцвярджае, што скасаванне вялікай прэс-канферэнцыі прэзідэнта Расіі нібыта можа быць звязаная з засцярогамі «несанкцыянаванага абмеркавання» вайны ва Украіне.

Напярэдадні Крэмль абвясціў, што прэзідэнт Уладзімір Пуцін не будзе праводзіць сваю штогадовую выніковую прэс-канферэнцыю. Гэта здарыцца першы раз за 10 гадоў.

Прэс-канферэнцыя стала важнай часткай пуцінскага календара грамадскіх мерапрыемстваў і часта выкарыстоўвалася як магчымасць прадэманстраваць меркаваную адкрытасць Пуціна, хоць пытанні хутчэй за ўсё правяраюцца загадзя, нагадваюць аўтары зводкі.

Брытанская разведка мяркуе, што адмена, верагодна, звязана з засцярогамі наконт росту антываенных настрояў у Расіі. Аўтары зводкі пры гэтым не тлумачаць, на чым заснаваны такія высновы, а расійская вайсковая сацыялогія не фіксавала рэзкага росту колькасці праціўнікаў вайны.

Крамлёўскія чыноўнікі амаль напэўна вельмі хваравіта ставяцца да магчымасці таго, што любое мерапрыемства, на якім будзе прысутнічаць Пуцін, можа быць выкарыстана для несанкцыянаванага абмеркавання «спецыяльнай ваеннай аперацыі», робяць яшчэ адну здагадку аўтары штодзённага агляду.

Каментары1

  • фффф
    13.12.2022
    У него штанов чистых не осталось, не в чем плясать

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Усе навіны →
Усе навіны

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»37

Юрась Губарэвіч расказаў, як зарабляў на жыццё ў Албаніі3

У першы дзень датэрміновага галасавання запісалі 7,81% яўкі6

Гістарычная канцэнтрацыя багацця — сімвалічная рассадка на інаўгурацыі Трампа. Жонку Цукерберга пасадзілі бліжэй, чым дзяржсакратара ЗША4

«Ганьба Ёлупу Срольцу!» Ілан Маск абразіў нямецкага канцлера23

У Латвіі хочуць забараніць беларусам набываць нерухомасць3

Сталі вядомыя новыя факты пра памерлага ў Антальі Сяргея Будніка1

«Белоруссии» больш няма. Артыкул у рускай Вікіпедыі канчаткова перайменавалі19

Ілан Маск вырашыў купіць кватэру ў Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Галоўнае
Усе навіны →