Мінімальны заробак з 1 студзеня павінен вырасці да 554 рублёў.
Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр падчас выступу ў парламенце. Новы памер мінімалкі пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2023 года. Раней аб такіх планах заяўлялі ў Мінпрацы.
Цяпер мінімальны заробак складае 483 рублі 17 капеек. У кастрычніку ён вырас на 88 капеек. Разам з тым гадавая інфляцыя ў кастрычніку склала 15,2%.
Каментары