Зяленскі: Расійскія войскі замініравалі дамбу і агрэгаты Кахоўскай ГЭС
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у сваім вячэрнім звароце, што дамба і агрэгаты Кахоўскай ГЭС замінаваныя расійскімі войскамі. Паводле яго слоў, сёння падчас пасяджэння Еўрапейскай рады ён заявіў, што Расія рыхтуе чарговы тэракт.
«Падрыў дамбы будзе азначаць маштабную катастрофу», — падкрэсліў ён, заклікаўшы сусветную супольнасць адрэагаваць прэвентыўна.
Кахоўская ГЭС — шостая (ніжняя і апошняя) прыступка каскаду дняпроўскіх гідраэлектрастанцый. Яна размешчаная за 5 км ад горада Новая Кахоўка Херсонскай вобласці. На дадзены момант гэтая тэрыторыя акупаваная расійскімі войскамі.
Каментары