У мінскіх Шабанах чатырохгадовая дзяўчынка выпала з акна на чацвёртым паверсе
Днямі ў мікрараёне Шабаны чатырохгадовае дзіця выпала з акна кватэры, размешчанай на чацвёртым паверсе, паведамляе мінская міліцыя.
У момант трагедыі бацькі дзяўчынкі выйшлі з пакоя, дзе было адчыненае акно. Застаўшыся без нагляду дарослых, малая ўзлезла на падаконнік, абаперлася на маскітную сетку і выпала разам з ёй з акна.
Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы са шматлікімі ўдарамі, траўмамі і пераломамі.
Каментары