Затрымалі былую супрацоўніцу службы «Адно акно», абвінавачваюць у перадачы асабістых звестак сілавікоў
Праўладныя каналы паведамляюць пра затрыманне Святланы Бычкоўскай. У «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што працавала ў службе «Адно акно» Кастрычніцкага раёна Мінска і перадала асабістыя дадзеныя сілавікоў тэлеграм-каналам, піша «Вясна».
Жанчыне інкрымінуецца ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Па гэтаму артыкулу пагражае да 12 гадоў калоніі.
Каментары