Бізнэсмен Сяргей Тарута сцвярджае, што «прыляцела» ў бальніцу, пад заваламі якой каля 300 чалавек, сярод якіх дзеці.
«У ацалелай частцы бальніцы былі параненыя абаронцы і хаваліся марыўпальцы з дзецьмі», — напісаў Тарута.
Украінскія тэлеграм-каналы пішуць, што выбух было чуваць за 100 км ад Марыупаля.
На заводзе застаюцца абаронцы горада, а таксама хаваюцца сотні мірных жыхароў, якія не паспелі ўцячы з абложанага Марыупаля.
Пазней дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка абверг інфармацыю пра тое, што ў бальніцы каля «Азоўсталі» хаваліся людзі
«Так, Марыупаль, у прыватнасці зона «Азоўсталі» пад шчыльнай бамбардзіроўкай звышцяжкімі бомбамі. Але ў зоне вакол завода ўжо даўно ніхто не хаваецца, асабліва ў разбураным да гэтага будынку бальніцы», — напісаў ён.
Каментары