Грамадства

Павел Вінаградаў: Я не знайшоў нічога лепшага, як крыкнуць «Міліцыя з народам!»

У акаўнце актывіста Паўла Вінаградава, асуджанага ўчора Мінскім абласным судом на пяць гадоў зняволення за допіс у Фэйсбуку, з'явіўся пост пра яго затрыманне 22 снежня. «Я вярнуся!» — паабяцаў Вінаградаў і расказаў, якія «прыветы» яму лепш перадаваць.

«Добры дзень, грамадзянін Фэйсбук!

Вінаградаў Павел Юр'евіч, 1988 г. н, які знаходзіцца на прафілактычным уліку як асоба, схільная да праяўлення агрэсіі, захопу закладнікаў, нападу на супрацоўнікаў адміністрацыі, экстрэмізму і іншым дэструктыўных дзеянняў.

Асуджаны па арт 130, 342, 367 КК РБ, прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Люблю жэлацінавых мішак.

У сувязі з гэтым хачу расказаць табе гісторыю майго затрымання.

Света была дома ў слухаўках на званку з калегамі, у пакоі за зачыненымі дзвярыма, і прапусціла ўсё дзейства. Калі б усё рабілі досыць ціха, то і не заўважыла б, як выкралі мужа).

Збіраю я кешары свае сіроцкія, каб ісці да следчага, які выклікаў мяне да сябе ў той дзень 22 снежня.

Пайшоў у каморку над падвалам, каб канвертаў дадаткова ўзяць. Ну і чую галасы мужчынскія з вуліцы. «Вось, думаю, татка мой — нядобры чалавек. Зноў прывёў да мяне кагосьці без папярэджання. А я заняты ўвогуле, я ў турму збіраюся».

Потым чую, як адкрываюцца першыя дзверы: «Міліцыя!!». Э, яе — думаю, наўрад ці гэта татка. Адчыняюцца другія дзверы: «Міліцыя!!!»

І я не знайшоў нічога лепшага, дарагі Фэйсбук, чым крыкнуць: «З народам!!!» у адказ.

А сам думаю: «М-м-м-м, Паша. Які бліскучы жарт. А галоўнае — своечасовы. Цяпер табе дакладна карачун».

Але ад такога павароту ачмурэў не толькі я. Чалавек за браняваным шчытом, мабыць, таксама. Бо ён проста стаіць у праёме і маўчыць.

Падрыхтавацца да маскі-шоу нельга, але я пару разоў пракручваў у сябе ў галаве, што я буду рабіць. Вырашыў, што буду спакойна класціся на падлогу і завяду рукі за спіну.

Дык вось мы проста стаім і глядзім адзін на аднаго моўчкі. Я паглядзеў на падлогу перад сабой. Потым на яго. На падлогу. На яго. Ён маўчыць.

А я ўвесь час чакаю каманду «На падлогу!».

Добра, думаю, ці мала чаго ён маўчыць. Можа, задумаўся. Я та ведаю, што рабіць. Ну і лёг. Далей ты ведаеш, дарагі Фэйсбук.

Нагадваю, што мае любімыя прыветы — гэта сала і канфеты.

Дзякуй усім, хто падтрымлівае! Я вярнуся!»

***

Павел Вінаградаў 16 сакавіка быў асуджаны Мінскім абласным судом да пяці гадоў зняволення. Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма.

Паўла абвінавачвалі паводле трох крымінальных артыкулаў за допіс у Фэйсбуку:

— 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці),

— 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх),

— 387 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).

Вінаградаў ужо быў асуджаны ў 2011 годзе на 4 гады (але выйшаў на волю ў верасні 2011-га).

Летам 2021 года Паўла асудзілі спачатку на 15, потым яшчэ на 30 дзён арышту за эмацыйны допіс у Фэйсбуку, у якім ён крытыкаваў ідэю выхаду на пратэст 9 мая (але суд угледзеў у допісе заклік да несанкцыянаванай акцыі). За той жа допіс на яго завялі крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку. Але тады Павел пасля 48 дзён выйшаў на волю.

Затрымалі яго канчаткова 22 снежня.

Чытайце таксама:

Павел Вінаградаў напісаў тэкст на выпадак свайго затрымання, дзе распавёў, чым дапамагчы яму і сям'і

Павел Вінаградаў распавёў феерычную гісторыю пра тое, як міліцыянеры яму вярталі самагон

Каментары

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?3

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у Польшчы: зніклыя процітанкавыя міны адшукалі на складзе IKEA1

Па прагнозах эксперта, у гэтым годзе жанчыны абгоняць мужчын у сэксе з робатамі6

«Небяспечна». Карпенка патлумачыў, чаму не будзе ўчасткаў галасавання за мяжой9

143 пасажыры «Белавіі» не могуць вылецець з Санкт-Пецярбурга ў Мінск праз непагадзь1

Майстрыца з Польшчы робіць татуіроўкі, ад выгляду якіх можа ўкалыхаць3

Навуковец знайшоў пад Мінскам карал, якому больш за 400 мільёнаў гадоў8

У Румыніі пратэстуюць супраць скасавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў3

Парфёнаў пра Шагала: «Гэта рускі мадэрн, не існавала ніякага беларускага жывапісу»39

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?3

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →