Меркаванні

Доктар Камароўскі — да расіянаў: Не аддавайце сваіх дзяцей, не забірайце маіх

Доктар Камароўскі ў Фэйсбуку звярнуўся да расіянаў.

«Я ў Харкаве. Дзеці, унукі, сябры ў Харкаве. З раніцы беспаспяхова спрабую выйсці ў эфір — відэа і інтэрнэт не цягне…

Тут, ва Украіне, усе ўсё разумеюць. Не вераць, не хочуць верыць. Не хочуць, не могуць у здаровым розуме гэта прыняць. Але ўжо сем гадзін прайшло, як пачалося, і прынялі.

Я цяпер пішу не для нашых.

Я пішу для жыхароў Расіі.

Вас дзясяткі мільёнаў. Менавіта дзясяткі мільёнаў тых, хто чытае мае кнігі, глядзіць мае праграмы, каму я рэальна дапамог за тыя 40 гадоў, што лячу дзяцей, вучу бацькоў, адказваю на тысячы пытанняў.

Цяпер тысячы хлопчыкаў, якіх вы выгадавалі здаровенькімі, глядзяць на маю краіну ў прыцэл, націскаюць на кнопку «пуск», паміраюць і будуць паміраць.

Вы ўсе, хто цяпер, як і мы ў жаху каля экранаў, вы можаце хаця б паспрабаваць гэта спыніць!

Успомніце, як вы чыталі дзецям прарочае «Тараканище» — ды і якая ж маці пагодзіцца аддаць сваё дарагое дзіця!

Не аддавайце сваіх дзяцей, не забірайце маіх. Выходзьце на вуліцы, цяпер вырашаецца будучыня не толькі маёй краіны, але і вашай.

Яны, гэтыя дзеці, цяпер тут, прыйшлі аддаваць свае жыцці і забіраць нашы.

…прачнуўся сёння а 5 раніцы ад кананады.

Вайна! Братэрская любоў. Дэнацыфікацыя. Гэта сінонімы цяпер…

Дзякуй усім хто напісаў, патэлефанаваў — Узбекістан, Казахстан, Ізраіль, Нідэрланды, ЗША, Вялікабрытанія, Кіргізія, Канада, Польшча, Італія, каля 300 лістоў з Расіі, і менавіта гэта дае надзею, што вы зможаце прачнуцца.

Калі ласка, Прачынайцеся!»

Каментары

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →