Улада

Хрэнін запэўніў міністра абароны Украіны, што Беларусь не будзе «ініцыятарам напружанасці ў рэгіёне»

Сёння па ініцыятыве ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна з міністрам абароны Украіны Аляксеем Рэзнікавым. Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў ваеннай сферы, «болевыя кропкі», а таксама канкрэтныя крокі па ўмацаванні атмасферы даверу і бяспекі ў рэгіёне, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Падчас размовы Віктар Хрэнін адзначыў, што народ Украіны быў і будзе для Беларусі брацкім народам. Беларусь не з'яўляецца ініцыятарам напружанасці ў адносінах Беларусі і Украіны.

Аляксей Рэзнікаў выступіў за аднаўленне супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, а таксама актывізацыю супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі і ўзаемнага даверу.

У заключэнне размовы Віктар Хрэнін таксама падкрэсліў, што Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў: «Важная задача — не страціць брацкі народ Украіны. Усё папраўна — эканоміка, тавараабарот, дыпламатычныя адносіны. Духоўная сувязь нашых народаў не павінна даць расколіну. І мы не можам дапусціць разрыву брацкіх сувязяў паміж народамі».

Міністры абмеркавалі правядзенне мерапрыемстваў падрыхтоўкі Узброеных сіл. І выказалі ўпэўненасць, што мерапрыемствы не нясуць пагроз бяспекі брацкім краінам.

Кіраўнікі ваенных ведамстваў пазначылі канкрэтныя крокі па мерапрыемствах павышэння транспарэнтнасці і ўзаемнага даверу.

Гутарка адбылася для аднаўлення атмасферы дыялогу, зніжэння градуса публічных праяў і забеспячэння бяспекі ў рэгіёне, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра вывад расійскіх войскаў пасля вучэнняў: «Гэта наша з Пуціным справа»

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы31

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →