Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ніякай гарачай вайны не будзе. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, піша БелТА.
«Калі звар'яцелыя нейкія там нацыкі ва Украіне не ўчыняць правакацыю, ваяваць не будзем, мы не падышлі да гэтай вайны», — сказаў Лукашэнка.
Разам з тым ён перакананы, што людзям аб сітуацыі казаць трэба: «Каб яны разумелі, што ў любы момант…»
«Яны ж нас мацаюць (патэнцыйныя праціўнікі): то верталёт заляціць, то самалёт, то беспілотнік. Я ўжо не кажу пра тое, што там людзі пераходзяць праз мяжу і гэтак далей. Таму не толькі вайна ідзе ў сродках масавай інфармацыі і эканамічная вайна супраць нас развязаная. Гэта гібрыдная вайна пасля гэтага бунту (у жніўні 2020 года)», — сказаў ён.
Каментары