Улада

Лукашэнка падтрымаў прапанову сілавікоў аб завочных судах тых, хто з'ехаў

Завочную «вытворчасць па крымінальных справах сілавікі прапаноўвалі ўвесці яшчэ ў лістападзе. Сёння на пасяджэнні Рады бяспекі гэтую прапанову агучыў і Лукашэнка. Ён лічыць, што новаўвядзенне не закране вялікую колькасць беларусаў. 

«Тых, хто здзейсніў або здзяйсняе асабліва небяспечныя злачынствы, прадугледжаныя нацыянальным заканадаўствам», — сказаў ён.

Падобныя падыходы, паводле яго слоў, даўно практыкуюцца ў многіх краінах, у тым ліку еўрапейскіх.

«Не думаю, што новаўвядзенне закране нейкую значную колькасць нашых грамадзян. Мабыць, гэта адзінкі з ліку так званых збеглых. Яны, на жаль, ёсць. Будзе над чым падумаць тым, хто мае намер нашкодзіць краіне, людзям, эканоміцы, а потым «схавацца» за мяжой», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова і ў бліжэйшы час законапраект будзе накіраваны ў Савет міністраў для ўнясення ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу», — сказаў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара па выніках праведзенага пад старшынствам кіраўніка дзяржавы пасяджэння Рады бяспекі.

«Збеглымі» Аляксандр Лукашэнка называе сваіх палітычных праціўнікаў, якія выехалі за мяжу, ратуючыся ад арышту, або якіх прымусова вывезлі, як Святлану Ціханоўскую, у жніўні 2020 года.

Чытайце таксама: 

Сілавікі прапануюць завочныя крымінальныя суды. Пачаць могуць з апазіцыянераў, а пасля перайсці да бізнэсоўцаў і замежнікаў

Канфіскацыя маёмасці ў тых, хто з'ехаў, — спекуляцыя ці рэальная пагроза? Каментарый юрыста

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы31

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →