Усяго патроху

Падляшскі дуб, названы ў гонар беларускага пісьменніка, лідзіруе ў галасаванні за Еўрапейскае дрэва года

Агульнаеўрапейскі анлайн-конкурс «Еўрапейскае дрэва года» 11-ы год запар ладзіць арганізацыя Czech Environmental Partnership Foundation. Пераможца выбіраецца сярод дрэваў не абавязкова самых старых ці самых прыгожых — галоўнае, каб у дрэва была цікавая гісторыя. Сёлета ў спаборніцтве лідзіруе 400-гадовы падляшскі дуб з іменем «Дунін», піша mostmedia.io.

Дуб Дунін. Фота: treeoftheyear.org

Дуб-волат Дунін названы так у гонар беларускага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Унікальнае дрэва расце ў полі каля вёскі Прыбудкі Нараўскай гміны, што ля Белавежскай пушчы. Узрост дуба ацэньваецца ў 400 гадоў, ахоп ствала дасягае 130 см, а вышыню ён мае каля 5,5 метра.

Дуб Дунін набраў за тры дні ўжо больш за 19 тысяч галасоў і нашмат апярэджвае сваіх найбліжэйшых канкурэнтаў. А сярод іх — французскі 300-гадовы каштан, расійскі «Дуб Тургенева», брытанскае нахіленае дрэва і іншыя. Другое месца пакуль займае таксама дуб, які расце ў Банкетным лесе ў іспанскай Галісіі. Ён пакуль што мае больш за 8 тысяч галасоў.

Але галасаванне працягнецца да 28 лютага, таму ўсё можа змяніцца. Прыняць удзел у галасаванні можна тут.

Чытайце таксама:

Паглядзіце, якая вядомая ўсім птушка выйграла праймерыз на званне «птушкі 2023 года»

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады1

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады1

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →