Свет

NYT: Калі Расія акупуе Украіну, ЗША падтрымаюць партызанскі рух у ёй

ЗША перакананыя: уварванне Расеі абавязкова выкліча масавы супраціў ва Украіне і, у выпадку акупацыі, паўстанцкі рух. Таму Пентагон мае намер дапамагаць украінцам, калі падзеі сапраўды будуць разгортвацца па найгоршым сцэнары. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле The New York Times.

У Злучаных Штатах разглядаюць магчымасць падрыхтоўкі ўкраінскіх байцоў, калі Расея акупуе большую частку або ўсю тэрыторыю Украіны.

Адзначаецца, што на працягу многіх гадоў чыноўнікі ЗША вагаліся адносна таго, якую вайсковую падтрымку аказаць Украіне, баючыся справакаваць Крэмль. Цяпер адміністрацыя Байдэна разглядае магчымасць падтрымаць магчымы паўстанцкі рух у выпадку акупацыі Расіяй.

У прыватнасці, план дапамогі ўкраінскім паўстанцам уключае варыянты дапамогі, якія дазволяць паўстанцам непрыкметна выязджаць з Украіны і вяртацца назад.

Акрамя матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі і ўзбраення, Злучаныя Штаты і саюзнікі па НАТА таксама маглі б перадаваць медыцынскае абсталяванне. Суразмоўца NYT кажа, што ў выпадку эскалацыі ЗША амаль дакладна будзе пастаўляць зброю ўкраінцам.

Адмірал ЗША, былы камандуючы вайсковымі сіламі НАТА ў Еўропе Джэймс Стаўрыдзіс звярнуў увагу, што ЗША падтрымлівалі маджахедаў у Афганістане супраць савецкага ўварвання ў канцы 1970-х, 1980-х гадах.

«Узровень вайсковай падтрымкі ўкраінскага супраціўлення будзе на парадак вышэйшы за той, які мы аказвалі афганцам», — кажа Стаўрыдзіс.

Раней у ЗША заявілі, што ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну можа пачацца ў прамежак з сярэдзіны студзеня да сярэдзіны лютага.

Каментары

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →