На палітвязня Емяльянава завялі новую справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы
Напрыканцы лістапада Магілёўскі міжраённы аддзел СК распачаў супраць палітвязня Мікіты Емяльянава крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы. Цяпер яму пагражае да двух гадоў зняволення, піша «Вясна».
Вядома, што супрацоўнікі турмы склалі на палітвязня больш за 60 рапартаў за парушэнні рэжыму ўтрымання. Але сам Мікіта раней тлумачыў, што рэжым парушаў на знак пратэсту пастаяннага парушэння яго правоў адміністрацыяй турмы і адмовіўся ад дачы паказанняў у якасці падазраванага.
Таксама вядома, што 17 снежня Мікіту Емяльянава не выпусцілі са штрафнога ізалятара: у гэты дзень сканчаліся 30 сутак яго утрымання там за накладзеныя тройчы запар спагнанні. Хлопца пакаралі яшчэ трыма суткамі ШІЗА за міжкамерную сувязь.
Мікіта Емяльянаў — актывіст анархісцкага руху, асуджаны ў лютым 2020 года да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за тое, што кідаў лямпачку з фарбай у будынак суда і «кактэйль Молатава» — у дзверы «Валадаркі». Пасля па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Емяльянаву быў зменшаны да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
-
Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію
-
«Каб быць з фізічным светам на ты». Журналіст Галко, перабраўшыся з Украіны ў Польшчу, пайшоў працаваць на стайню
-
Беларус здолеў пераканаць суд, што яго прызналі пагрозай для бяспекі Польшчы беспадстаўна
Каментары