Грамадства

У Польшчы прапаў былы беларускі студэнт, які летась выехаў з краіны ад пераследу

Бацька былога студэнта 2-га курса БНТУ Дзяніса Янкоўскага Яўген расказаў «Свабодзе», што ягоны сын перастаў выходзіць на сувязь з вечара 8 кастрычніка.

Дзяніс Янкоўскі у пачатку кастрычніка паехаў шукаць здымнае жыллё ў Кракаве, дзе з 4-га кастрычніка ў яго пачыналася вучоба ў Эканамічным універсітэце, як расказаў бацька:

«Сын знаходзіўся з лістапада мінулага года ў Польшчы. Выехаў пасля таго, як яго затрымалі на Маршы студэнтаў. Ён адседзеў 15 сутак. І потым мы вырашылі, што яму тэрмінова трэба ехаць з краіны».

Па словах бацькі Дзяніса, некаторы час пасля выезду з Беларусі сын знаходзіўся ва Украіне. У Варшаву ён прыехаў у студзені. Праз некаторы час хлопец паступіў на праграму Каліноўскага. Да ліпеня ён праходзіў моўныя курсы пры Варшаўскім універсітэце, пасля іх заканчэння паступіў у Кракаўскі эканамічны ўнівэрсітэт. Да эміграцыі Дзяніс вучыўся ў БНТУ на другім курсе па спэцыяльнасці «Інтэлектуальныя сістэмы і абсталяванне».

«У Варшаве Дзяніс жыў з сябрамі на здымнай кватэры. У жніўні-верасні ён працаваў у кавярні бармэнам і афіцыянтам практычна без выходных, каб больш зарабіць і паехаць на вучобу. Пакой у інтэрнаце ў Кракаве яму не далі, хоць ён падаваў заяву».

4 кастрычніка Дзяніс паехаў шукаць кватэру ў Кракаў. Ужо 8-га ён перастаў выходзіць на сувязь з роднымі і сябрамі.

«Адразу, як ён туды паехаў, бывала, што знікаў з сетак на некалькі дзён. Але ў пятніцу пісаў, што ў яго інтэрнэту не было, потым, што SIM-карту мяняў. Адным словам, казаў, што ў яго ўсё добра. Нам ён тады паведаміў, што спыніўся ў хостэле ў аднамесным нумары за 35 даляраў са сняданкам».

Пашпарта, па словах родных і сяброў, Дзяніс не браў. Усе асноўныя рэчы пакінуў у Варшаве, паехаў толькі з адным заплечнікам і тэлефонам.

«У яго была «карта паляка» з сабой, яе было дастаткова, ды і згубіць не так страшна, калі што. Плюс усе неабходныя дакументы для паступлення ён раней ужо завёз у Кракаў».

Яўген Янкоўскі кажа, што першапачаткова мог растлумачыць адсутнасць сувязі з Дзянісам занятасцю сына пошукам кватэры. Але ў выніку праз час ужо забіў трывогу.

«Учора таварышы Дзяніса, якія жылі разам з ім, пачалі пісаць па групах у фэйсбуку, бо ён рэзка перастаў адказваць на званкі, не з'яўляецца ў сетках. Адзін з яго сяброў звярнуўся ў паліцыю, але там сказалі, што заяву можа пісаць толькі блізкі сваяк. Дзяжурны толькі адказаў, што ў іхніх участках ён не затрымліваўся, напрыклад у выцвярэзніках і г. д. У шпіталях таксама нічога канкрэтнага сказаць не могуць, маўляў, інфармацыя канфідэнцыйная».

Бацька Дзяніса кажа, што звяртаўся ў польскае консульства ў Брэсце, аднак безвынікова.

«Мне сказалі, што дапамагчы ніяк не могуць, бо ён грамадзянін Беларусі на тэрыторыі Польшчы і трэба звяртацца да прадстаўніцтва нашай краіны на тэрыторыі Польшчы. Але я з імі звязвацца не хачу, паколькі не веру, што яны могуць мне ў чымсьці дапамагчы».

Цяпер бацька Дзяніса стараецца перадаць заяву ад свайго імя на прапажу сына ў польскую паліцыю.

«Проста, каб запрасілі хоць нейкую інфармацыю па бальніцах, моргах. Асцерагаюся толькі, каб, калі ён паехаў на пошук кватэры ўвечары, не сутыкнуўся выпадкова з нейкім звычайным крыміналам».

Каментары

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»6

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Усе навіны →
Усе навіны

Такарчук: Я прашу маму і ўсіх прашу пісаць на памілаванне. Трэба выйсці любой цаной7

Жудасная аварыя ў Зэльве: машыны пасля сутыкнення цалкам згарэлі

Украіна забараніла расейскім ваеннапалонным тэлефанаваць сваякам4

Якія аўтобусы і тралейбусы адменяць пасля адкрыцця новых станцый метро НОВАЯ КАРТА2

Вандалы знішчылі крыжы і стэнды ў «віцебскіх Курапатах»6

Жыхары цэнтра і захаду Беларусі наракаюць на смугу і пах гару. У Вільні распаўсюдзілі трывожнае апавяшчэнне. Што адбываецца?15

Рошці, або дранікі па-швейцарску — рэцэпт7

Трайплаўскі даўгабуд знясуць ужо ў гэтым годзе1

Да Дня беларускай вайсковай славы прэзентавалі форму Беларускай вызвольнай арміі47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»6

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Галоўнае
Усе навіны →