Грамадства

З Рускага тэатра звольнілі Маляваныча

З Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага звольнілі артыста Аляксандра Ждановіча, піша «Народная Воля».

Вядомы акцёр, экс-вядоўца Маляваныч з дзіцячай праграмы «Калыханка» Аляксандр Ждановіч пакінуў учора сцены роднага тэатра. Увосень за ўдзел у акцыі пратэсту ён атрымаў 9 сутак арышту. Але і потым не хаваў сваёй цвёрдай грамадзянскай пазіцыі наконт фальсіфікаваных выбараў, увесь час выступаючы ў сацыяльных сетках. Кажуць, што на стале дырэктара тэатра ляжалі ўсе скрыншоты пастоў артыста.

Журналісты «Народнай Волі» звярнуліся па каментар да дырэктара тэатра Эдуарда Іванавіча Герасімовіча:

— Я за яго змагаўся як мог: прапанаваў яму і пятае, і дваццатае — прыкладам, звальненне па пагадненні бакоў. Але Аляксандр вырашыў абраць шлях звальнення менавіта ў такой беспярэчнай форме — па артыкуле 47, за страту даверу з боку наймальніка. Пэўна што, гэта яму для нечага трэба.

— Скажыце, можа, вас прымусілі гэта зрабіць, Эдуард Іванавіч?

— Не правакуйце мяне, не трэба. Аляксандр сваімі дзеяннямі парушыў «Кодэкс гонару», прыняты ў тэатры. Ён заклікаў да адкрытага выступу супраць улады ў сацыяльных сетках. Увогуле, перабраў са сваімі паўнамоцтвамі.

— Кажуць, што цяпер у вас на стале цэлы спіс артыстаў на звальненне. Гэта так?

— Ну як з вамі гаварыць, калі вы ўсё ўжо ведаеце?.. Разумееце, вісіць загад аб атэстацыі калектыву. Атэстацыі! А вы пра «цэлы спіс» на звальненне… Бачыце, як няправільна вы трактуеце сітуацыю. Атэстацыя рэгулярна праходзіць кожныя тры гады. Прыйшоў час правесці яе і цяпер.

— Але Аляксандра Ждановіча звольнілі да атэстацыі?

— Вядома. Гэта было ўчора.

— Вам не здаецца, што «Кодэкс гонару», створаны адміністрацыяй Рускага тэатра ў вашай асобе, — гэта палітычна матываваны дакумент?

— Не здаецца. Там усе слушныя словы напісаны, і менавіта для таго, каб людзі працавалі ў дзяржаўнай установе. А пра прыватныя я зусім маўчу, там ніякага кодэкса не трэба: раз — і да спаткання, калі толькі парушана карпарацыйная этыка.

Чытайце таксама: 
Маляваныч: У пад'ездзе суседзі павесілі плакат, што ганарацца мной. А каля турмы сустракала траціна тэатра

Каментары

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру4

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар групоўкі ХТШ Ахмед аль-Шараа абвешчаны часовым прэзідэнтам Сірыі1

У Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з верталётам. На борце былі 64 чалавекі1

У Лідзе вызначыліся, як будзе выглядаць помнік паэту Валянціну Таўлаю ФОТА1

Кіраўнік Еўрарады: Еўрасаюз гатовы абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Даніі5

У Шуміліне за «экстрэмізм» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення мясцовай бальніцы

Па сеціве паляцела навіна пра атаку дронаў на Мазырскі НПЗ. Гэта фэйк2

Супрацоўнік «Беларуськалія» даў сыну, які нарадзіўся 26 студзеня, імя Лука7

Нямецкая эканоміка паламалася, а «плана Б» ні ў кога няма22

Белы дом адмяніў указ аб замарожванні федэральных грантаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру4

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць