У Румыніі аголеная жанчына з каменем напала на тэлевядучую ў жывым эфіры
Падчас жывога эфіру на румынскім тэлеканале Antena 1 на тэлевядучую Мірэлу Вайду напала аголеная жанчына, якая шпурнула ў яе камень.
Вайда вяла сваё шоу «Просты кантакт» (Acces Direct), калі ў жывым эфіры ў кадр забегла жанчына цалкам без адзення і з каменем у руцэ.
Жанчына кінула камень у бок тэлевядучай. Тая змагла ад яго ўхіліцца і адбегла. Адзін з тэхнічных супрацоўнікаў стаў паміж аголенай жанчынай і Вайдай. Затым да іх падбег яшчэ адзін мужчына, і на гэтым жывы эфір перапыніўся.
Пасля перапынку шоу працягнулася. Вайда распавяла, што звязвае інцыдэнт з пагрозамі, якія атрымлівала апошнім часам.
Каментары