Пра затрыманні паведаміла міліцыя Мінска.
На вуліцы Мірашнічэнка — пяць жанчын 25-40 гадоў за ўлёткі. Трое з іх раней затрымліваліся за ўдзел у маршах.
Яшчэ пяць чалавек затрымалі насупраць будынка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, якое яны пікетавалі. Чацвёра з Маскоўскага раёна сталіцы, пяты прыехаў на акцыю з Дзяржынскага раёна, раней ён затрымліваўся за ўдзел у Маршы.
Усіх адвезлі ў РУУС Мінска.
Каментары