Улада

Запрацавала новая анлайн-ініцыятыва — «Сход». Тлумачым, што гэта такое і для чаго патрэбная

У пачатку года ў інтэрнэце з’явіўся сайт «Сход». Для чаго ён існуе і якіх мэтаў дабіваюцца стваральнікі? Паспрабуем патлумачыць у пытаннях і адказах.

Хто стваральнікі?

Невядома, яны не называюць сябе.

Якая мэта?

Даць магчымасць грамадзянам Беларусі абіраць прадстаўнікоў сваіх інтарэсаў. У ідэале па ўсёй краіне такіх людзей павінна набрацца 328 чалавек. І ўжо на мясцовым узроўні, лічаць арганізатары, яны змогуць весці дыялог з уладамі. Дарэчы, стваральнікі падкрэсліваюць, што ні да якой палітычнай сілы яны не належаць.

Ці захочуць гэтага ўлады?

Мабыць, будзе залежаць ад палітычнай кан’юнктуры. На сёння не бачна, што яны зацікаўленыя ў перамовах, але, магчыма, сітуацыя зменіцца. Ды і сама ідэя, кажуць арганізатары, належыць уладам, якія самі неаднаразова казалі: «Фарміруйце сваіх прадстаўнікоў — будзем весці дыялог».

Што з гэтага можа атрымацца?

Ініцыятары спадзяюцца, што дэлегатам «Сходу» ад імя народа атрымаецца выказваць набалелыя праблемы і весці любы дыялог з уладамі. Мабыць, у выпадку рэалізацыі можам атрымаць некалькі дзясяткаў, а ў лепшым выпадку некалькі сотняў, моцных рэгіянальных лідараў. Праўда, пры цяперашніх умовах гэта можа прывесці да падвышанага інтарэсу да гэтых людзей з боку сілавікоў.

Як стаць дэлегатам?

Неабходна на сайце запоўніць анкету, а таксама запісаць відэазварот, дзе будуць агучаныя праблемныя момант для пэўнага рэгіёна, калі збор заявак будзе завершаны, то людзі змогуць прагаласаваць за таго прэтэндэнта, які ім спадабаўся найбольш, праз вайбер ці тэлеграм з уключанай геалакацыяй.

Гэта будуць альтэрнатыўныя дэпутаты?

Стваральнікі кажуць, што яны ні ў якім разе не хочуць замяняць сабой органы ўлады. А толькі шукаюць людзей здольных якраз з уладай размаўляць па балючых пытаннях.

Ці стане платформа папулярнай?

Вядома, залежыць ад саміх людзей, якія адгукнуцца прыняць удзел у такім «галасаванні», ці не. На гэта момант вядома, што заяўкі стаць дэлегатамі «Сходу» падалі больш за 200 чалавек з 150 акруг. Не так і шмат, здаецца, але ў сённяшніх палітычных рэаліях такое «балатаванне» з’яўляецца актам мужнасці.

Хто хоча быць дэлегатам?

Найбольш людзей са сферы прамысловасці, будаўніцтва і ІТ адпаведна 24, 16 і 15 чалавек. Далей ідуць маркетынг, эканоміка і навука — 13, 11 і 10. Самаму сталаму 70 гадоў, самаму маладому — 22. Ясная справа, што ў лідарах вылучэння Мінск і Мінскай вобласць. Галасаванне пачнецца ў лютым.

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»29

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»29

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць