У Гомелі ў доме Таццяны Канеўскай, якую падазраюць у арганізацыі «беспарадкаў», адбываецца ператрус. Яе сына затрымалі
Сёння вечарам у Гомелі ў доме Таццяны Канеўскай адбываецца ператрус. Раніцай яе сына Аляксандра Канеўскага затрымалі людзі ў масках і павезлі ў невядомым кірунку, пішуць «Моцныя навіны».
Як распавёў брат, Аляксандра затрымалі за тое, што ён «нанёс пашкоджанні супрацоўніку міліцыі». Так паведамілі супрацоўнікі бацьку. Падчас ператрусу шукалі наркотыкі. «Забралі носьбіты інфармацыі: новыя камп'ютары, вінчэстары і іншае. Гэта новая тэхніка, якую нам дапамаглі набыць пасля ператрусу па справе Таццяны. Тады ў нас таксама ўсё гэта забралі», — распавялі сваякі.
Андрэй пражывае разам з бацькам, братамі Дзмітрыем і 10-гадовым Георгіем і маці Таццянай Канеўскай, якая цяпер знаходзіцца ў мінскім СІЗА на Валадарскага і абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
Каментары