Грамадства1818

«Скажу дзецям, што Косця памёр»: прапагандыста Прыдыбайлу не запрасілі на вяселле найлепшага сябра

Журналіст Russia Today Канстанцін Прыдыбайла некалькі дзён таму змясціў у сацыяльных сетках допіс пра тое, што яго не запрасілі на вяселле найлепшага сябра.

«Рэвалюцыя паставіла нас па розныя бакі ўспрыняцця, і мяне «не рады бачыць», нягледзячы ні на што. Эмоцыі сыдуць, краіна застанецца, а сяброўства ўвогуле па-за палітыкай», — напісаў Прыдыбайла.

Канстанцін Прыдыбайла (злева) з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым. Фота Russia Today

Канстанцін Прыдыбайла — выпускнік гуманітарнага факультэта БДУ (так да 2015 года называўся факультэт сацыякультурных камунікацый). Працаваў на расійскім Life, БТ, радыё «Камсамольскай праўды» ў Расіі, цяпер знайшоў сябе на прапагандысцкім канале «Раша Тудэй». 

«Наша Ніва» знайшла Яраслава, таго самага сябра Канстанціна Прыдыбайлы. Хлопец расказаў, што ж стаяла за адсутнасцю запрашэння на вяселле.

«Сапраўды, мы з Канстанцінам былі найлепшыя сябры. Блін, ды я і цяпер не магу сказаць, што ён не найлепшы сябар! Месяцы два таму, яшчэ да выбараў, бачачы, што Канстанцін дазваляе сабе розныя выказванні, якія я не падзяляў, мы з нявестай прынялі рашэнне, што будзем назіраць за тым, як развіваюцца падзеі. І сыходзячы з гэтага, прымем рашэнне, ці гатовыя бачыць яго на вяселлі, ці не.

Правялі для сябе такую мяжу, пасля якой будзе цяжка бачыць яго, чуць, падтрымліваць адносіны, якія былі раней, бо гэта не дазваляе ні выхаванне, ні сумленне, ні здаровы розум. У нейкі час мяжа была пройдзена, і мы прынялі рашэнне, што будзе складана бачыць гэтага чалавека на вяселлі. Шчыра, мы б хацелі гэтага, але будзе цяжка нашым сваякам, сябрам. Ён жа не толькі са мной сябраваў — гэта адна вялікая кампанія, якая налічвала некалькі дзясяткаў чалавек. Мы ўсе разам раслі, вучыліся ва ўніверсітэце і шмат чаго перажылі.

І ўсе гэтыя сябры, як і я, перажывалі і перажываюць цяпер, балюча было б не аднаму мне, але ўсім. Мы нават не столькі яго не хацелі бачыць, як не хацелі адкрытага канфлікту.

Сваёй дзейнасцю і выказваннямі Канстанцін плюнуў у душу многім.

І гэтыя людзі знаходзіліся б за адным сталом з ім. Мы не хацелі, каб эпіцэнтрам гэтага свята сталі б не жаніх з нявестай, а Канстанцін.

Мы баяліся канфлікту, самі разумееце — алкаголь. Пачаліся б размовы. Хтосьці камусьці захацеў бы разбіць твар. Канечне, якое вяселле без бойкі? Але я гэтага не хацеў. Вядома, гэта было балюча, але мы прынялі рашэнне, што мы не можам бачыць найлепшага сябра на вяселлі згодна з шэрагам прычын.

Асабіста я рашыў для сябе так, напісаў гэта Канстанціну: мне не 5 гадоў і не 15, каб казаць, што «мы не будзем з табой гуляць больш». Я пазначыў пазіцыю: я не буду цябе выдаляць з фрэндоў і не скажу, што ты мне больш не сябра і гары ў пекле. Мы ўсё ж шмат прайшлі разам, я лічыў цябе сваім братам. Я не магу ад гэтага адмовіцца.

Калі ў будучыні дзеці спытаюць у мяне, убачыўшы Косцю на фота ці відэа, хто гэта, я буду адказваць, што мой сябра Косця. А калі яны спытаюць, дзе ён цяпер, то я адкажу, што памёр. Я не адмовіўся ад сяброўства, проста майго сябра больш няма.

Буду казаць, як у «Гары Потары», што яго забіў злы дзядзька, паглынуў яго душу. У другім варыянце: памятаеш, сынку ці дочанька, быў у «Зорных воінах» джэдай Энакін Скайуокер, але яго забіў злы сітх Дарт Вэйдэр. Вось такая гісторыя.

Можна па-рознаму ставіцца да рэжыму, да аргументаў розных бакоў. Але ўсё, што адбываецца цяпер і адбывалася ў першыя дні пасля выбараў, прымушае задумацца. Уся наша кампанія сяброў з прыдыханнем сядзіць ля тэлефона, не можа спаць, думае, што далей, куды далей. Ці можам мы спакойна выйсці на аўтобусны прыпынак, павінны думаць, што гаворым.

Нават у што апранаемся — у маёй жонкі ёсць любімыя чырвоныя красоўкі «Адыдас». Яна абувае іх з белымі шкарпэткамі і задумваецца, ці вернецца яна дамоў.

Усе тыя жахі, якія мы бачылі на фота, нашы сябры, якія шукалі сваіх сяброў сярод зніклых, нашы сябры, якім рабілі аперацыі пасля затрыманняў… Цяпер сябры з ІТ-асяроддзя гатовы жыць і працаваць на карысць сваёй любімай краіны, але ўсе яны думаюць пра тое, што могуць з’ехаць адсюль. Усё гэта не дае спакойна жыць».

Каментары18

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі12

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозе з'явілася новая славутасць — Мюнхгаўзэн1

Беларуская кухня за год пагоршыла свае пазіцыі ў свеце3

У Мінску ўзніклі праблемы з інтэрнэтам у абанентаў А12

Пуцін назваў кампазітара Пахмутаву Аляксандрай Мікалаевічам Патрушавым12

У свецкіх лэдзі Мінска спыталі, што яны хацелі б у падарунак ад мужа10

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы6

Селена Гомес заявіла, што выходзіць замуж і паказала заручальны пярсцёнак ФОТАФАКТ2

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу28

Часопіс Time абвясціў Трампа Чалавекам года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі12

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Галоўнае
Усе навіны →