Падчас чарговага этапу праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл у вышэйшую ступень баявой гатоўнасці прыводзяцца 1868-я артылерыйская база ўзбраення, 969-я база рэзерву танкаў і 3620-я артылерыйская база ўзбраення, паведамляе Мінабароны ў тэлеграм-канале.
Мерапрыемствы праверкі ўключаюць у сябе прызыў ваеннаабавязаных з запасу і баявое зладжванне падраздзяленняў.
Завершыцца праверка удзелам вайсковых частак у камандна-штабным вучэнні з органамі ваеннага кіравання, воінскімі часцямі і арганізацыямі тэхнічнага забеспячэння.
Каментары