Турэцкая праваабаронца памерла пасля 238 дзён галадоўкі ў турме. Яна схуднела на 30 кг
Турэцкая праваабаронца і адвакат Эбру Цімцік памерла 27 жніўня ва ўзросце 42 гадоў пасля 238 дзён галадоўкі, якую яна абвясціла ў турме Сіліўры ў Стамбуле, патрабуючы справядлівага судовага разбору па сваёй справе, піша meduza.
Эбру Цімцік знаходзілася ў зняволенні па абвінавачванні ў стварэнні і кіраванні тэрарыстычнай групай. Яе затрымалі ў верасні 2018 года, пасля чаго прысудзілі да 13 з паловай гадоў зняволення. Усяго турэмныя тэрміны па гэтай справе атрымалі 18 юрыстаў, якіх абвінавацілі ў сувязях з рэвалюцыйнай Народна-вызваленчай партыяй, забароненай у Турцыі.
Адвакат Наім Emironoğlu сказаў AFP, што Цімцік судзілі з-за таго, што яна «абараняла людзей у розных сітуацыях», напрыклад пасля выбуху на шахце ў Соме, які забраў жыцці 301 чалавека.
У лютым 2020 года Эбру Цімцік і яе калега Айтадж Унсал абвясцілі галадоўку, у ліпені яе перавялі з турмы ў бальніцу. 14 жніўня касацыйны суд адхіліў яе скаргу на прысуд. Перад смерцю вага Эбру Цімцік знізілася да 30 кілаграмаў.
#EbruTimtik, a human rights lawyer, who started a hunger strike in prison demanding a fair trial and justice, died in Istanbul on the 238th day of her hunger strike. #Justice4Ebru pic.twitter.com/e3oCCzhgvq
— International Observatory of Human Rights (@observatoryihr) August 28, 2020
Каментары