У Гродне затрыманы Арцём Ткачук, каталіцкі актывіст, колішні ўдзельнік рэлігійнай місіі ў Камеруне. Падчас выбарчай кампаніі ён збіраў подпісы за Бабарыку, а таксама быў арганізатарам акцыі «Католік не фальсіфікуе», піша Кастусь Шыталь.
«Забралі трое ў цывільным. Прыехалі да нас дадому», — піша яго жонка Марта.
Каментары