Выдатны беларускі гісторык Аляксандр Пашкевіч знайшоўся на Акрэсціна. Пра гэта Нашай Ніве паведамілі яго сваякі.
Ім сказалі, што суда над ім дагэтуль не было, хоць затрымалі яго яшчэ 9-га.
Ён прысутнічаў на падліку галасоў на ўчастку 103 на вуліцы Берута ў Мінску як журналіст.
Да яго прычапіліся, сувязь з ім знікла.
Пасля гэтага трое сутак ані калегі з Нашай Нівы, ані родныя не маглі яго адшукаць.
Каментары