Новы міністр інфармацыі — кіраўнік СТБ Ігар Луцкі.
Пасаду міністра пакідае Алесь Карлюкевіч.
***
Ігар Луцкі нарадзіўся ў 1972 годзе ў Століне.
Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1994) і Акадэмію кіравання (2000).
У 1995-2000 працаваў у Міністэрстве па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі, у 2000-2002 — саветнік-кансультант, намеснік загадчыка аддзела інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі прэзідэнта, у 2002-2004 працаваў у апараце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У 2004-2006 — намеснік дырэктара БелТА, у 2006-2008 —дырэктар прафсаюзнага «Новага радыё», у 2008-2014 — першы намеснік дырэктара БелТА.
У 2014-2018 — першы намеснік міністра інфармацыі, у 2018-2020 узначальваў Сталічнае тэлебачанне.
Каментары