Свет33

Міністр абароны Эстоніі скептычна ставіцца да заяў Макрона аб дыялогу з Расіяй

Міністр абароны Эстоніі Юры Луйк заявіў, што патрэба ў НАТА цяпер большая, чым калі-небудзь, бо Расія зноў з'яўляецца пагрозай. Пра гэта паведамляе партал ERR.

«Мы павінны максімальна засяродзіцца на агульных каштоўнасцях і рэальнай пагрозе бяспецы. Мы павінны шчыра сказаць, што калі Расія — гэта пагроза, то гэта пагроза. Няма сэнсу хаваць праўду і спрабаваць упрыгожыць яе», — сказаў Луйк.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон нядаўна заявіў, што неабходны далейшы дыялог з Расіяй. Паводле Луйка, Эстонія скептычна ставіцца да гэтага.

«Я працаваў паслом у Расіі, я ўяўляю сабе, што такі дыялог не мае для расейцаў асаблівай дадатковай каштоўнасці. Вядома, расейцы хочуць за гэта нешта атрымаць. Але мы не можам даць ім тое, што хочуць расіяне», — сказаў Юры Луйк, праўда, не ўдакладняючы, чаго хочуць расейцы.

Раней генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заяўляў пра неабходнасць дыялогу з Расіяй для паляпшэння адносін з ёй.

Каментары3

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →