Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг абвясціў, што альянс прызнаў космас новай аператыўнай сферай.
«Мы прыйшлі да пагаднення, што космас павінен стаць новай сферай аператыўнай дзейнасці НАТА разам з паветранай прасторай, зямлёй, марскімі водамі і кіберпрасторай», — сказаў ён па выніках сустрэчы з міністрамі абароны краін НАТА.
НАТА не будзе размяшчаць зброю ў космасе. Новая стратэгія Альянсу будзе накіравана на абарону спадарожнікаў сувязі.
Каментары