Экс-прэзідэнт Балівіі Эва Маралес гатовы вярнуцца ў краіну, калі балівійскі парламент не зацвердзіць яго прашэнне аб адстаўцы. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю мексіканскай газеце Universal, піша rbc.ru.
Маралес заявіў, што лічыць сябе здольным дамагчыся нармалізацыі становішча ў Балівіі. Былы прэзідэнт заклікаў узброеныя сілы і паліцыю краіны «не пэцкаць рукі ў крыві» балівійцаў. Па словах Маралеса, да міру ў Балівіі можа прывесці выключна дыялог з удзелам ААН, Каталіцкага касцёла і дзяржаў-пасярэднікаў.
Каментары