Мужчына з Зыбіцкай, які спрабаваў пераплыць Свіслач, памёр у бальніцы
У рэанімацыі памёр мужчына, які адпачываў на Зыбіцкай і вырашыў у заклад пераплысці Свіслач, паведамляе onliner.by.
Нагадаем, здарэнне адбылося ў ноч на 15 чэрвеня. Мужчына бавіў час у адным з бараў на Зыбіцкай і паспрачаўся з прыяцелямі, што зможа пераплысці Свіслач. Аднак сілаў не разлічыў і пайшоў на дно. Яму кінуўся на дапамогу нейкі малады чалавек, а міліцыянты аказалі першую дапамогу.
Плыўца адправілі ў бальніцу, дзе праз дзень ён памёр.
Каментары