15 студзеня ў Барысаве і Мінску (офіс Ticketpro, Машэрава, 25) адначасова а 14-й гадзіне стартуе першы этап продажу квіткоў на матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ — «Арсенал», паведамляе сайт барысаўскага клуба.
Аднак да 21 студзеня набыць білеты могуць толькі трымальнікі клубных карт.
У адны рукі прадаецца толькі два квіткі. Яны падзеленыя на чатыры катэгорыі і каштуюць ад 50 да 100 рублёў.
Матч БАТЭ — «Арсенал» пройдзе 14 лютага на «Барысаў-арэне» і пачнецца ў 20.55. 21 лютага каманды згуляюць у адказ у Лондане.
Каментары