У Віцебску бяздомны напаў у пад'ездзе на студэнтку і забраў завушніцы
Студэнтка аднаго з каледжаў паведаміла ў міліцыю пра напад, інфармуе БелТА са спасылкай на міліцыю Віцебскай вобласці.
Дзяўчына вярталася дадому. Калі зайшла ў пад'езд, нейкі мужчына, пагражаючы прымяненнем сілай, упіхнуў яе ў кватэру і прымусіў зняць залатыя завушніцы. Завушніцы забраў і збег. Шкоду ацанілі ў 100 рублёў.
Міліцыя хутка знайшла нападніка. Гэта 56-гадовы бяздомны.
Каментары