Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 44-гадовую мінчанку, у якой знайшлі і канфіскавалі 108 літраў алкаголю, паведамляе БелТА.
У сваім аўтамабілі выхавальніца аднаго з дзіцячых садкоў сталіцы перавозіла 108 пляшак віскі і гарэлкі без беларускіх акцызаў, а таксама дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць пакупкі. Агульны кошт склаў больш за 1,4 тысячы рублёў.
Алкаголь канфіскаваны ў даход дзяржавы. Жанчына заплаціць 245 рублёў штрафу.
Каментары