Лідчанка Вольга Гаель купіла ў адной з крам «Віталюр» фармаваны фарш з хека. Калі жанчына размарозіла рыбу, то выявіла, што замест патрэбнага прадукту ва ўпакоўцы — паралонавая губка. Відэа з размарожанай «рыбай» лідчанка выклала на сваёй старонцы Вконтакте.
— У замарожаным выглядзе ў краме «фарш» быў цалкам падобны на ядомы, — кажа ў відэароліку лідчанка. — Але пасля размарозкі я ўжо не ўпэўненая, што ён з'яўляецца прадуктам харчавання. Магчыма, памылкова гэты прадмет быў змешчаны ў маразільную камеру з гаспадарчага аддзела. На рыбны фарш ён не падобны абсалютна. Гэта губка, паралон. Я проста ў здзіўленні.
Вольга аднесла губку назад у краму.
— Вярнулі грошы, папрасілі прабачэння. Сказалі, што самі не разумеюць, у чым справа, — кажа дзяўчына.
У аддзеле маркетынгу гандлёвай сеткі распавялі, што накіравалі запыт сваім амерыканскім пастаўшчыкам, таму адказаць на пытанне, як атрымалася, што ва ўпакоўцы замест рыбы апынулася губка, у «Віталюры» змогуць трохі пазней.
-
Шнобель-2024: хто здольны дыхаць праз анус, як аддзяліць п'яных чарвякоў ад цвярозых і ці можна голуба выкарыстаць для навядзення ракет
-
Стаў вядомы прысуд па справе гібелі бабруйскага доктара, якога збіў п'яны кіроўца
-
Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго
Каментары